24-26 лістапада 2026 года ў Рыме пройдзе XV Пленарная асамблея Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу. Яе ўдзельнікі разгледзяць, як рэлігійныя супольнасці могуць спрыяць выхаванню ў духу міру, узаемаразумення і гармоніі ў свеце, пазначаным канфліктамі і падзеламі.